Святочныя віншаванні “Сям’я, кніга, бібліятэка”

     16 мая  ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшло  цёплае сямейнае мерапрыемства – бенефіс чытаючых сямей Петрасян, Місюра і Чэрнік  пад назвай  “Сям’я, кніга, бібліятэка”.  Асноўнымі ўдзельнікамі свята сталі дзяўчынкі Пертасян Крыстына і Місюра Яўгенія -  вучаніцы 2 “Д” класа,  Чэрняк Паліна – вучаніца 1 “Д” класа, Петрасян Карына- вучаніца 6 “Б” класа  Воранаўскай сярэдняй школы і  іх бацькі.  На мерапрыемстве гаварылася  аб значэнні сям’і  для кожнага чалавека і асабліва для дзіцяці. Як  важна, каб у сям’і былі каханне, павага, узаемапаразуменне, давер і клопат адзін за аднога. Дзяўчынкам задавалі пытанні аб абавязках членаў сям’і і менавіта  аб абавязках дзяцей. З вялікім задавальненнем яны пералічвалі шмат абавязкаў, але  галоўны абавязак – гэта вучоба. Матулі расказалі аб сваіх сямейных традыцыях, аб выхаванні дзяцей, прыцягненню іх да чытання, аб прачытаных кнігах і любімых кніжных героях, сямейных захапленнях.  Былі прачытаны прыказкі і прымаўкі, загадкі, дзе ўсе актыўна і дружна адказвалі. Затым усе разам успаміналі  казкі, у якіх  героі жылі дружнай сям’ей. Гучалі  вясёлыя песні і вершы, праводзіліся цікавыя конкурсы і віктарыны. Сем’і выконвалі хатняе заданне: падрыхтавалі прэзентацыю сваёй  сям’і, разучылі песню, прыгатавалі салодкія пачастункі. А бібліятэкары ў сваю чаргу прапанавалі пазнаёміцца з кніжнай выставай – парадай  “7 + Я = СЯМ’Я”, на якой была прадстаўлена літаратура аб сямейным выхаванні і сямейных захапленнях.