Творчая сустрэча  “Яго жыццё - мастацтва”

      Незабыўная сустрэча адбылася ў  Воранаўскай раённай  бібліятэцы. 27 мая  вучням дзевятых і дзесятых класаў Воранаўскай сярэдняй школы  і супрацоўнікам бібліятэкі пашчасціла сустрэцца з выдатным майстрам мастацкага слова – паэтам, мастаком, кампазітарам, спеваком – Дзмітрыем Іванавічам Лялько. Бібліёграф раённай бібліятэкі Таццяна Блажэвіч прадставіла прысутным гэтага творчага, неардынарнага чалавека, які расказаў прысутным у зале школьнікам пра сваю жыццёвую дарогу, творчыя здабыткі, пра свой мастацкі вопыт, пра гісторыю стварэння карцін, пра цікавыя гісторыі са свайго жыцця.  Прачытаў шмат сваіх твораў, прысвечаных Радзіме, роднай прыродзе. Аудыторыя была проста зачаравана манерай выканання аўтарам асабістых песень. Удзельнікі сустрэчы задавалі госцю шмат пытанняў, на якія атрымалі змястоўныя і цікавыя адказы. Супрацоўнікі бібліятэкі, падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу “Яго жыццё -  мастацтва”. Мерапрыемства працягвалася амаль дзве гадзіны, якія праляцелі хутка і незаўважна, напоўненыя музыкай, паэзіяй  і станоўчай аурай.