Відэагадзіна “Калі хочаш ведаць край – у бібліятэку завітай”

   Філіял “Беняконская сельская бібліятэка-музей этнаграфіі”  прапанавала для наведвальнікаў відэагадзіну “Калі хочаш ведаць край – у бібліятэку завітай”. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць разглядзець саматканыя ручнікі, посцілкі, дываны, паслухаць народныя пацешкі, калыханкі, забаўлянкі.   Пазнаёміліся з музеем сялянскага побыту, даведаліся пра старынныя рэчы, іх прызначэнне ў сялянскім жыцці, краязнаўчым фондам, паглядзелі відэапрэзентацыю аб знакамітых земляках Воранаўшчыны.