Літаратурны салон "Кніга нашага дзяцінства"
 

      10 жніўня бібліятэкар філіяла “Канвелішская сельская бібліятэка” для наведвальнікаў лагера ў ДУА “ВПК Канвелішскія яслі –сад – сярэдняя школа”  арганізавала літаратурны салон “Кнігі нашага дзяцінства”. Дзеці падарожнічалі па старонках любімых кніг, чыталі ўрыўкі з твораў вядомых пісьменнікаў,  адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны.