Бібліятэчныя фонды

   Бібліятэчны фонд ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” на 01.01.2021 года  налічвае 205618 экз. выданняў :

кнігі і брашуры — 191541 экз. 

перыядычныя выданні — 12901 экз. 

іншыя выданні — 1176 экз. 

мастацкая літаратура —162875 экз. 

на беларускай мове — 7216 экз. 

     Новыя паступленні склалі 4349 экз. выданняў :

кнігі і брашуры — 2002 экз. 

перыядычныя выданні — 2308 экз. 

электронныя выданні —  0 экз. 

Ав-дакументы — 39 экз. 

мастацкая літаратура — 1609 экз. 

на беларускай мове — 1211 экз. 

     Працэнт сродкаў, выдаткаваных з мясцовага бюджэту на камплектаванне бібліятэчных фондаў, ад агульнага фінансавання склаў 12,5%. Усяго з бюджэту раёна на камплектаванне фонда было выкарыстана  27524,13.  
  Праводзілася работа па абнаўленні фонду, выключалася састарэлая, зношаная, дублетная, няпрофільная. Так, за справаздачны год з фонду выбыла 14599 экз. дакументаў :

       кнігі і брашуры — 8204 экз. 

       перыядычныя выданні — 6395  экз. 

       мастацкая літаратура — 6329 экз. 

       на беларускай мове — 4180 экз.

Працэнт абнаўлення фонду  - 2,1%. 

        У адпаведнасці з планам-графікам закупкі 661 сацыяльна значных выданняў было набыта  на суму 6219,00  руб. 

    Крыніцамі папаўнення кніжнага фонду былі дзяржаўныя выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Новае слова”, “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”, ООО "Харвест", "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", РЦПІ  і іншыя.

   Неабходнай крыніцай папаўнення фондаў бібліятэк з’яўляецца падпіска на перыядычныя выданні, якая афармлялася штоквартальна за сродкі мясцовага бюджэту. У 2020 годзе ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” выпісвала  61 назваў перыядычных выданняў: часопісаў — 41 ; газет — 20.

У сярэднім на адну бібліятэку паступілі:

рённая бібліятэка — 39: часопісы —24; газеты — 15;

сельская бібліятэка — 18: часопісы — 12; газеты — 6;

бібліятэка аграгарадка — 19: часопісы — 12; газеты — 7;

гарпасялковая бібліятэка — 31: часопісы — 19; газеты — 12.

 Пытанні стану і выкарыстання фонду абмяркоўваліся на нарадах, Савеце пры дырэктары. Работа з фондам адлюстроўвалася ў планах работы і справаздачах бібліятэк.

  Супрацоўнікамі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду зроблены 7 выездаў ў філіялы ўстановы: праверак фонду – 6, вывучэнне фонду – 2, аказанне практычнай дапамогі -1.