База дадзеных (БД) «Іх імёны засталіся ў гісторыі Воранаўшчыны» – бібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Воранава і Воранаўскага раёна. У артыкулах прапануецца матэрыял пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, людзей самых разнастайных прафесій, жыццё і дзейнасць якіх цалкам або часткова звязана з нашым краем, якія ўславілі сваімі адкрыццямі, дасягненнямі нашу краіну, наш горад і раён. БД уключае інфармацыю пра кожную асобу, біяграфічныя данныя персаналія і яго дасягненні ў той вобласці дзейнасці, якой ён займаўся ці займаецца. Карыстальнікі даведаюцца, якімі ўзнагародамі і прэміямі былі адзначаны славутыя людзі Воранаўшчыны. У канцы кожнага артыкула прапануецца бібліяграфічная літаратура. Генеруецца база дадзеных аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. |