ТАЛЕНТЫ ЛІТАРАТУРНАГА СЛОВА

      Папулярызацыя творчасці пісьменнікаў і паэтаў з’яўляецца галоўным напрамкам дзейнасці бібліятэк сістэмы. Для больш поўнага раскрыцця жыццёвага і творчага шляху юбіляраў у кожнай бібліятэцы аформлены “Літаратурны календар”, праводзяцца агляды літаратуры. Бібліятэкары прыцягваюць увагу карыстальнікаў да чытання беларускіх твораў і асабліва літаратараў-юбіляраў.
Да 70-годдзя з дня нараджэння Вольгі Іпатавай у бібліятэках прайшлі наступныя мерапрыемствы:

  • агляд літаратуры “Беларусь! Твая дачка Я…!”( Больцініцкая СБ);
  • літаратурныя гадзіны “Каралева жывога слова” (Нацкая СБ), “Голас кахання і праўды”(Радунская ГПБ), “Чыстыя расінкі пачуцця”(Місявіцкая СБ);
  • гутарка-партрэт “Кожная сустрэча – быццам першая”(Пераганцаўская СБ);
  • літаратурнае знаёмства “Вечная мелодыя жыцця”(Пагародзенская СБ);
  • юбілейная вечарына “Мірская пісьменніца – гонар Беларусі”(Воранаўская РБ).

       Да 75-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі ў Радунскай ГПБ прайшоў агляд літаратуры “Сувязны вякоў”. У бібліятэках былі арганізаваны кніжныя выставы: “Леанід Дайнека – майстар беларускага гістарычнага рамана”, “Быць зямлі сваёй сынам”, “Беларусь, ты не забыта…”, “Каб паверылі твайму слову” і іншыя.
       205-годдзе з дня нараджэння беларускага жывапісца Івана Хруцкага ў бібліятэках адзначылі кніжна-ілюстрацыйнымі выставамі: “Акадэмік жывапісу”, “Іван Хруцкі – наш вялікі зямляк”, “Мастак з Полацкай зямлі”. У Радунскай ГПБ адбылася гутарка-партрэт “Славуты мастак Беларусі”.
       Юбілейная вечарына “Салдат вялікай вайны… Генерал вялікай літаратуры” прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі адбылася ў раённай бібліятэцы. Радунская ГПБ юбілейнай даце пісьменніка прысвяціла літаратурна-музычную кампазіцыю “Аб чым шумелі сосны”. Літаратурнае знаёмства “Іван Навуменка – яркі, самабытны талент” прапанавалі Пагародзенская і Гіркаўская СБ.
       20 лютага адзначалася 70-годдзе з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Таісы Бондар. Гэта падзея ў бібліятэках была адзначана літаратурным партрэтам “Таіса Бондар – чалавек складаны, з багатым унутраным жыццём” (Бастунская ІСБ), літаратурнай старонкай “Твая прысутнасць” (Тракельская СБ).
       Да 80-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў Больцініцкай СБ і Бастунскай ІСБ прайшлі літаратурныя гадзіны “Чараўнік паэтычнай стыхіі” і “Чараўнік слова”. У Забалацкай ІСБ можна было пазнаёміцца з творчасцю паэта на кніжнай выставе “Талент шчодры, непаўторны”. Агляд творчасці “Высокая паэзія чалавечага існавання” прапанавала Пагародзенская СБ. З кніжнай выставай “Паэтычны свет Рыгора Барадуліна” прапанавала пазнаёміцца чытачам Канвелішская СБ. Бібліятэкар Доцішскай СБ арганізавала для дзецей вершаваную старонку “Рыгор Барадулін – любімец дзяцей”. Гадзіна паэзіі “Да людзей з любоўю ідучы” прайшла ў Нацкай СБ.

         175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча прысвячаліся наступныя мерапрыемствы:

  • агляд літаратуры “Каб яго пачулі, каб яго пазналі”(Радунская ГПБ, Больцініцкая СБ);
  • літаратурная гадзіна “Аб сабе хачу пакінуць памяць”(Воранаўская РБ);
  • літаратурны вечар “Аб сабе хачу пакінуць памяць…”(Бастунская СІБ);
  • гутарка “Пясняр Беларусі”(Тракельская СБ);
  • краязнаўчае падарожжа “Багушэаіч і Доцішкі”(Доцішская СБ);
  • кніжныя выставы: “Аб сабе хачу пакінуць памяць”, “Багушэвіч і яго час”, “Дудар Беларусі”, “Сейбіт вечнага”, “Паэт долі народнай”, “Жыць, служыць і тварыць для народа”.

ДА ГОДУ МОЛАДЗІ.

          Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 год аб’яўлены Годам моладзі. Асноўная задача бібліятэк - інфармаванне моладзі аб асноўных праграмах, пастановах, рашэннях, якія прымаюцца для моладзі; фарміраванне ідэалаў здаровага ладу жыцця і захаванне маральных каштоўнасцяў.
          Абвешчаны Год моладзі, заклікае звярнуць увага грамадства на праблемы моладзі: падлеткаў, юнацтва - будучыню нашай краіны. Задача бібліятэкі - стаць ў першую чаргу інфармацыйным цэнтрам і цэнтрам вольнага часу для моладзі. З дапамогай кніг дапамагаць адраджаць у моладзі духоўную культуру, каханне да роднага краю, да яго мінулага і сапраўднага, да народных звычаяў і святаў, да ўсяго жывога на Зямлі. У сувязі з гэтым бібліятэкі Воранаўшчыны запланавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць на працягу года.
         У кожнай бібліятэцы аформлены разгорнутыя кніжна-ілюстрацыйныя выставы: “Маладзёжны свет: самыя цікавыя навіны”, “У руках моладзі – будучыня”, “Моладзь – старт у будучыню”, “За маладымі будучыня”, “Моладзь – будучыня краіны” і іншыя. Пачаў дзейнасць маладзёжны чытацкі марафон “Адчуй радасць чытання”, у рамках якога бібліятэкі прапануюць для моладзі добра вядомыя творы айчыннай, рускай і сусветнай літаратуры.
         Радунская ГПБ прапанавала тэматычную гадзіну “Бібліятэка і моладзь: з кнігай ў будучыню”. Дыспут “Ці лёгка быць маладым?” прайшоў у Жырмунскаяй ІСБ. На мерапрыемстве абмяркоўваліся сучасныя праблемы, спакусы, якія сустракаюцца на шляху моладзі: спайсы, алкаголь, наркаманія і г.д.. Былі прыведзены прыклады з жыцця вядомых людзей.
         Урок прававой культуры “Моладзь і наркотыкі: закон і адказнасць” прайшоў у Навіянкаўская СБ і Бастунскай ІСБ. Таксама Бастунская ІСБ прапанавала пазнаёміцца з выставай “Маладзёжная планета”.
         Гутаркі “Моладзь ХХІ стагоддзя: каштоўнасці і інтарэсы”, “Моладзь: правы і абавязкі” ладзілі Больцішская ІСБ, Нацкая, Больцініцкая СБ. Пазнавальная гадзіна “Свет вачамі юнацтва” прайшла ў Больцішскай ІСБ.
        
Цікава прайшла ў Пагародзенскай СБ гістарычная гадзіна “Моладзь нашай краіны ў розныя гады”.
         Традыцыйнымі былі мерапрыемствы прысвечаныя Дню святога Валянціна. Так, лірычна-музычнае прадстаўленне “Падарожжа ў каралеўства пачуццяў” арганізавала Нацкая СБ. Спачатку размова вялася толькі пра каханне. Вядучыя паведалі старадаўнюю рамантычную легенду аб паходжанні свята, аб тым, калі з’явіліся першыя “валянцінкі” і якімі яны былі раней. Маладыя людзі з задавальненнем паўдзельнічалі ў розных цікавых і забаўляльных конкурсах.
         Цікавую кніжную выставу “Гісторыя кахання, падораная кнігай” прапанавала сваім наведвальнікам Бастунская ІСБ.
         Па аказанні дапамогі ў выбары прафесіі Воранаўская дзіцячая бібліятэка правяла гадзіну інфармацыі “Свет цікавых прафесій” і аформіла выставу - прагляд “Усе прафесіі важныя, выбірай любую”.

ДЗЕНЬ СЛАВЫ І МУЖНАСЦІ.

      Работа бібліятэк у бягучым годзе накіравана на святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У кожнай бібліятэцы складзены план святочных мерапрыемстваў. У гонар знамянальнай даты аформлены кніжныя выставы, сярод бібліятэк аб’яўлены чытацкі бібліямарафон “Чытаем кнігу пра вайну”, прайшлі розныя масавыя мерапрыемствы. Вось некаторыя з іх: завочная экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і Хатынь “Святыні Беларускай зямлі” (Жырмунскай ІСБ), урок памяці “Аб вайне пасля вайны”(Навіянкаўская СБ), завочны літаратурна-гістарычны круіз “И молодёжь приходит к обелискам, чтоб поклониться памяти отцов”(Забалацкай ІСБ). Літаратурная гадзіна “Сила животворных строк: книга на войне” прайшла ў Больцішскай ІСБ.
    
У студзені споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава. Да гэтай даты ў Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці і славы “Легенда Вялікай Айчыннай вайны”.

       ДЗЕНЬ ЮНАГА ГЕРОЯ-АНТЫФАШІСТА.

       Літаратурны вернісаж “Маленькія салдаты Вялікай вайны” прапанавала Жырмунская СІБ для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Грамадзянін”. Дзеці пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры ў якіх распавядаецца ад дзецях у час вайны.    Тэматычны вечар “Побач з бацькамі” првялі супрацоўнікі раённай бібліятэкі з удзелам вучняў 6”Б” класа.
   Нацкая СБ для вучняў малодшых класаў ладзіла гадзіну мужнасці “Украдзенае дзяцінства”. Гаворка вялася аб самых жудасных эпізодах ваеннага юнацтва, якое прайшло ў канцлагерах.

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ

        Як заўсёды, у цэнтры ўвагі бібліятэк работа па адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны.

          Да 75-годдзя з часу ўтварэння Воранаўскага раёна былі праведзены наступныя мерапрыемствы: выстава-юбілей “Воранаўскаму раёну - 75: эпізоды, моманты, з’явы” літаратурна-музычны вечар “Воранаўшчына - маё натхненне: край у творчасці землякоў-паэтаў”(РБ), краязнаўчы вечар “Воранаўская зямля, любуюся і ганаруся табой”(Больцішская ІСБ), гістарычная гадзіна “Воранаўшчына мая! Да болю любы край” (Місявіцкая СБ), гадзіна інфармацыі “Воранаўшчына: дзень за днём”(Канвелішская, Пагародзенская СБ), літаратурны вечар “Паэтычныя дараванні зямлм Воранаўскай”(Радунская ГПБ), гістарычны веснік “Край мой – гонар мой”(Доцішская СБ), прэм’ера кнігі “Памяць” (Беняконская СБ-МЭ).
         Вечар-сустрэчу “Паэтычным словам слаўлю родны кут свой дарагі” арганізавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Святліца” (Беняконская СБ-МЭ) з Ісаевай Марыяй Станіславаўнай, жыхаркай аг. Беняконі. Жанчына чытала свае вершы (а іх у яе звыш пяцідзесяці), расказывала цікавыя факты з свайго жыцця . Напрыканцы яна адзначыла, што піша вершы ў асноўным для сябе і гэта заўсёды для яе свята душы.
         Вершаваная гадзіна “Беларусь мая, родны кут” адбылася ў Канвелішскай СБ. Падчас правядзення віртуальнага падарожжа “Сэрцу вёска дарагая” чытачы Пагародзенскай СБ змаглі пазнаёміцца з гісторыяй вёскі, яе славутымі мясцінамі, знакамітымі ўраджэнцамі.
         Урок пазнання радзімы “Гэта ты, мая   Радзіма” прайшоў Беняконская СБ-МЭ. Вучні 6-8 класаў пачулі гісторыю ўзнікнення вёскі і заснавання касцёла. Даведаліся пра важныя гістарычныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беняконей і Воранаўскага раёна, пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры.
         Літаратурна-краязнаўчыя вечарыны “Краявіды роднага краю, вам у любові прысягаю” і “Майго сэрца мілая Радзіма” прайшлі ў Нацкай СБ і Больцішскай ІСБ. Конкурс “Беларуская казка — розуму падказка” быў праведзены ў Доцішская СБ. Бібліятэкар зачытвала дзецям урыўкі з казак, а дзеці прыгадвалі іх назвы і аўтараў.

ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ АФГАНІСТАНА

         Шчырыя словы, боль і смутак аб загінуўшых, словы ўдзячнасці , павагі і гонару героям, якія жывуць побач з намі былі выказаны на мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Доцішская СБ правяла гадзіну мужнасці “Уходили парни из Афгана”. Вечар памяці “Афганистан живёт в моей душе” арганізавалі бібліятэкары Радунская ГПБ.

           Сустрэчу з ветэранамі і міні-выставу “Пакутнае пекла смерці” прапанавала Бастунская ІСБ.   Вечар памяці “Афганистан живёт в моей душе” прайшоў у Пагародзенскай СБ.          

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ

     Цікавыя мерапрыемствы арганізавалі бібліятэкі раёна да Дня абаронцаў Айчыны.

     Сапраўдны экзамен для сапраўдных мужчын арганізавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “У сяброўскім асяроддзі” (Забалацкая ІСБ). Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надала прыгожа аформленая кніжная выстава “Салдацкі альбом”, плакаты намаляваныя ўдзельнікамі аб’яднанняі і госці мерапрыемства - пагранічнікі з пагранічнага паста “Забалаць”. Пасля таго, як “урач”, зрабіў заключэнне, што маладыя людзі здаровыя, распачаліся спаборніцтвы паміж камандамі “Пагранічнікі” і “Дэсантнікі”. Каманды спаборнічалі ў розных конкурсах. На працягу мерапрыемства гучаў дружны смех. У перапынках паміж конкурсамі гучалі вершы і песні ў выкананні дзяўчынак. У выніку перамагло сяброўства, як і патрэбна быць ў сапраўдных мужчын.
     Літаратурна-музычную гасцёўню “Дружна будзем у арміі служыць” ладзіла Тракельская СБ. На мерапрыемстве многа гаварылася аб прафесіі абаронцы Айчыны. Літаратурную гульню “Айчыне сэрцам прысягаю” арганізавала Паляцкішская ІСБ. Супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі вершаваную старонку “23+8”. Конкурсная праграма “Смелый боец - везде молодец” адбылася ў Радунскай ГПБ.

МОВА – ДУША НАРОДА

(21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы)

            Да Міжнароднага дня роднай мовы Місявіцкая, Пагародзенская СБ правялі свята роднай мовы “Жывая спадчына”, “Мова - крыніца ўсёй прыгажосці”. Бібліядайджэст “Не пусцім мову на звод, бо мы беларускі народ” прапанавала дзецям Воранаўская ДБ.
            Свята роднай мовы “Мілагучнае, звонкае, роднае слова!” прапанавалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі вучням 6 “Б” класа. Гадзіна роднай мовы “Далучыся да роднага слова” адбылася ў Больцініцкай СБ. Літаратурнае свята “Не знікне цуд прыгожага пісьменства” прайшло ў Канвелішскай СБ. Вечар беларускай паэзіі “Гучы мая родная мова” ладзіла Доцішская СБ. Літаратурны вечар “Беларускае слова – вечнасці след” прайшоў ў Жырмунскай ІСБ. Падарожжа ў родную мову “Беларускі скарб” прапанавала чытачам Радунская гарпасялковая бібліятэка.
            Літаратурная вечарына “Любі, шануй, ведай роднае слова”адбылася ў Нацкай СБ. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 1-4 класаў. Вечарына складалася з шасці раздзелаў:

  • “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”,
  • “Сустрэча з казкай”,
  • “І песню родую люблю я”,
  • “Вучымся пісаць вершы”,
  • “Добрым кнігам – добры дзень”.                                                                    

     Вучні былі падзелены на дзве каманды, а вучні першага класа складалі каманду гледачоў і адгадвалі загадкі.

СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ

(21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі)

       Сусветны дзень паэзіі адзначылі наступнымі мерапрыемствамі:

  • экалагічна-паэтычны вечар “Мілая сэрцу прырода” (Паляцкішская ІСБ);
  • паэтычная гадзіна “Харашэе свет ад дабрыні жаночай” (Навіянкаўская СБ);
  • паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне” (РБ);
  • гадзіна беларускай паэзіі “Душа па кроплі збірала сусвет” прайшла ў рамках аб’яднання “Спадчына“ ў Радунскай ГПБ.
  • гадзіна паэзіі “Паэты свету пра Беларусь” (Нацкая СБ).
  • паэтычна-музычная вечарына “Чайка з лётам арліным” (Доцішскай СБ).

ПРА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

        У межах праграмы “Быць здаровым – гэта здорава” знаходзяць сваё асвятленне як агульныя праблемы захавання здароўя, так і праблемы алкагалізму, наркаманіі і іншых шкодных звычак. Гадзіну здароўя “Добрыя парады для вашага
здароўя” прапанавала бібліятэкар Жырмунскай ІСБ для групы падоўжанага дня.
        Хвілінкі акуратнасці “У госці да Чысцюлькі” прайшлі ў Забалацкай ІСБ. Загадкавы калейдаскоп “Вітамінны алфавіт” арганізавала Паляцкішская ІСБ.

  

   МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ З НАРКАМАНІЯЙ І НАРКАБІЗНАСАМ.

     Шэраг мерапрыемстваў было прысвечана пытанням барацьбы з наркаманіяй.
     Прафілактычная гадзіна “Наркаманія – пагроза будучага пакалення” адбылася ў Бастунскай ІСБ. Мерапрыемства прайшло з вучнямі 9 класа. Урок-дыялог “Білет у адзін канец” прапанавалі чытачам бібліятэкары Радунскай гарпасялковай бібліятэкі.
     Гадзіну перасцярогі “Наркотыкі і падлетак” арганізавала Доцішская СБ. “Сцеражыся - “спайс!” пад такой назвай прайшла хвілінка інфрмацыі ў РДБ. Адкрыты прагляд “Цена зависимости – жизнь” прайшоў у Канвелішскай СБ.

У ЗГОДЗЕ З ПРЫРОДАЙ

         Разнастайную і цікавую работу вядуць бібліятэкі па экалагічным накірунку. У межах мэтавай праграмы “Наш дом прырода” арганізаваны розныя цікавыя мерапрыемствы.
         21 сакавіка бібліятэкі раёна арганізавалі для сваіх наведввальнікаў дзень экалагічнай кнігі “Зямля, гэта наш дом”. У гэты дзень для чытачоў былі аформлены прыгожыя кніжныя выставы, якія прапаноўвалі лепшыя кнігі і часопісы экалагічнага накірунку. У выніку агульнага мерапрыемства бібліятэкі выдалі чытачам 443 кнігі і 164 часопісы.
          У Доцішскай СБ прайшоў экалагічны эрудыцыён “Вада – аснова жыцця” (да Сусветнага дня вады). Музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Беражыце ваду” прапанавалі вучням 1-3 класаў ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “У сяброўскім асяроддзі” (Забалацкая ІСБ).
          Экалагічная вечарына “Беражы свой дом, сваю планету!”(да Сусветнагаа дня зямлі) прайшла ў Місявіцкай СБ.
         
Штогод юныя чытачы Нацкай СБ арганізоўваюць паход ў лес на лыжах пад назвай “Прыгажосць роднага краю”. Праводзяць розныя спаборніцтвы, вучацца арыентавацца на мясцовасці, лепяць розныя фігуры з снегу. Вершаваную эстафету “Книжны свет пра свет прыроды”          арганізавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Крынічка” (Пагародзенская СБ)

КАРЫСТАЛЬНІКАМ ПРАВАВЫЯ ВЕДЫ

       Важным аспектам дзейнасці бібліятэк з’яўляецца прававая асвета.
       Бібліятэкар Доцішскай СБ правяла прававы ўрок для падлеткаў “Узрост трывог і памылак”. Дзеці вучыліся аналізаваць учынкі з пунку гледжання правамернасці, актыўна выказвалі свае думкі і прымалі ўдзел у дыскусіі. Урок права “Краіна без ведаў — краіна без будучыні” прайшоў у Радунскай ГПБ. Запомнілася дзецям прававая гутарка “Мы жывём пад аховай закона”, якая адбылася ў Забалацкай ІСБ. Вучні 8-9 класаў пазнаёміліся з календаром прававых дат, з гісторыяй стварэння закона “Аб правах дзіцяці”, а таксама абмяркоўвалі розныя выпадкі з жыцця.

         Прававы ўрок “Як я разумею правы чалавек” прапанавала Місявіцкая СБ.  

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ:

       Адметнасть кожнай краіны - яго дзяржаўныя сімвалы. 15 сакавіка адзначаўся Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Галоўнаму закону нашай краіны бібліятэкі прысвяцілі тэматычныя паліцы, інфармацыйныя гадзіны, гадзіны прававых ведаў, інфармацыйна-патрыятычныя ўрокі: “Галоўны дакумент краіны”, “Канстытуцыя - фундамент дзяржаўнага будаўніцтва”, “Канстытуцыя - аснова прававой сістэмы дзяржавы” і іншыя.

КНІЖНАЯ РАДУГА

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

       Вясновыя школьныя канікулы традыцыйна распачаліся Тыднем дзіцячай і юнацкай кнігі - святам ўсіх чытачоў, святам дзяцінства, святам радасці ад сустрэч з каханымі кнігамі.

       Цікавай і насычанай была праграма Тыдня ў раённай дзіцячай бібліятэцы. У першы дзень свята дзяцей чакала тэатралізаванае свята “Пасвячэнне ў чытачы”. Разам з казачнымі персанажамі Бураціна (Аляксей Мялько), Доктар Айбаліт (Данііл Бярдоўскі), Чырвоная Шапачка (Кацярына Мілюнец), дзеці спявалі, ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, успаміналі правілы паводзін у бібліятэцы і з кнігамі.

       Другі дзень - дзень казкі, любімы жанр літаратуры ў дзяцей. У гэты дзень праходзіў вясёлы казачны турнір “Галоўны казачнік свету” прысвечаны творчасці Х.К.Андэрсена. Дзеці паказалі што добра ведаюць творчасць казачніка. Былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Любімы казачны герой” у якім прынялі ўдзел чытачы 4 класаў. Па яго выніках лепшымі прызнаны Жукоўскай Маргарыты, Малахвей Кацярыны, Шлапік Андрэя, Бакун Ксеніі, Вінцкевіч Юліі.

         Далей дзяцей чакаў дзень краязнаўства, які дазволіў дзецям пашырыць веды пра Воранаўшчыну, а экскурсія ў РУП ЖКГ зрабіла вялікае ўражанне і надоўга запомніцца. Наступны дзень - Дзень кнігі імянінніцы даў магчымасць дзецям пазнаёміцца з кнігамі-юбілярамі 2015 года. Бібліятэкары прапанавалі агляд літаратуры, гутарку і віктарыну. А завяршыўся Тыдзень мультшоў і ўрачыстай цырымоніяй  ўзнагароджання пераможцаў.

             Вясёлым дзіцячым гоманам было напоўнена памяшканне Доцішскай сельскай бібліятэкі. Сваіх маленькіх чытачоў — вучняў пачатковых класаў — сустракала бібліятэкар Людміла Канстанцінаўна Запаснік. Для іх падрыхтавала незвычайнае падарожжа па казках, сустрэчу са знаёмымі героямі. Дзеці ахвотна разгадвалі загадкі гаспадыні бібліятэкі, Старога Хатабыча (Ягора Дзятчыка), Бураціны (Уладзіслава Яноўскага), праявілі сваю эрудыцыю і веданне прыказак. Дэвід Казарын, Аляксей Лабовіч і Вікторыя Знамяроўская заклікалі аднагодкаў сябраваць з кнігамі. А сама каралева Кніга (Эльвіра Трусевіч) павучала, што трэба беражліва адносіцца да яе і яе “падначаленых”: не вырываць старонак, не рабіць закладку пры дапамозе алоўка ці ручкі і інш. Свята прайшло ў сяброўскім коле жыва і цікава. На развітанне дзеці абяцалі выконваць наказы каралевы Кнігі і быць пастаяннымі чытачамі бібліятэкі.
            Насычанай была праграма Тыдня ў Нацкай сельскай бібліятэцы. На працягу ўсіх канікул дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі ў конкурсах, гульнях, віктарынах. На адкрыццё свята былі нават запрошаны дзеці з дзіцячага садка. Свята пачалося з казкі. Прадаставіўшы навінкі  новых кніг і часопісаў, маленькім гледачам прачыталі рускую народную казку “Колобок” . А затым з чароўнай Галактыкі прышоў заяц з сваімі сябрамі і падарункамі. Адным з падарункаў была інсцэніроўка казкі “Рэпка”. Казачныя персанажы расказалі, дзе і ў якіх казках іх можна сустрэць і бліжэй з імі пазнаёміцца. Перед тым як адправіцца назад у  сваю чароўную Галактыку, яны пажадалі ўсім юным чытачам сябраваць з кнігамі і часцей наведваць  бібліятэку , дзе іх так шмат. Яскравым момантам стаў заключны дзнь Тыдня, на якім адбылася цэрэмонія ўзнагароджання дыпломамі і падарункамі самых актыўных чытачоў і сяброў бібліятэкі.
            У Жырмунскай ІСБ адкрыццё Тыдня пачалося з дня адчыненных дзвярэй “Бібліятэка запрашае”. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў “Чароўны свет дзяцінства”.
            Другі дзень свята распачаўся аглядам новай літаратуры “Мы першы раз у гасцях у Вас”. Далей ім было прпапнавана пазнавальнае мерапрыемства аб вадзе і правілах гігіены, аб пользе фізічнай культуры “Здароўе кожнага — багацце ўсіх”.
            У трэці дзень свята дзяцей чакала шоу-гульня ”Дзень рэкордаў Гіннеса”, па старонках “Книги рекордав Гиннеса”. Таксама дзеці прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі прысвечанай Агніі Барто “Знают все дети на планете”. Літаратурная гадзіна “Чароўны свет прыроды” пазнаёміла з творамі пісьменнікаў, якіх заўсёды хвалюе праблема аховы навакольнага асяроддзя, ашчадных адносін да роднай прыроды і братоў нашых меньшых.
            Бібліятэкар Больцішскай ІСБ паспрабавала разам з дзецьмі стварыць сад дабрыні. Першае дрэва называлась “Дзе схавалася дабрыня”, другое “ Прыказкі і прымаўкі аб дабрыні”, трэцяе дерэва “Добрыя казкі”, чацвёртае ”Дрэва сяброўства”. Былі і “Шкодныя парады”. Але дзеці сумелі не страціцца ў гэтым садзе.
            У вясновыя канікулы ў бібліятэцы для юных чытачоў было арганізавана нямала мерапрыемстваў, дзякуючы якім яны змаглі паказаць свае веды і талент, а таксама атрымаць заслужаныя граматы і падарункі. Дзецям былі прапанаваны: гульнёвая праграма “У казцы… як у казцы” (Паляцкішская ІСБ), ранішнікі “З табою, кніга, добрая”(Місявіцкая СБ), “Краіна, якой няма на глобусе”(Навіянкаўская СБ), літаратурна-музычная сустрэча “Кніжак добрыя старонкі” (Больцініцкая СБ), літаратурны рынг “Кніжку прачытаў — разумнейшым стаў”(Бастунская ІСБ).

САМАЯ ЛЕПШАЯ НА СВЕЦЕ

(8 сакавіка – Дзень жанчын)

         7 сакавіка кожная бібліятэка раёна арганізавала візіт пашаны “Святло матулінага сэрца”. У гэты дзень кожная бібліятэка з актвўнымі чытачамі наведала самыя чытаючыя сем’і, павіншавала  са святам.
         7 сакавіка  супрацоўнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі  запрасілі жанчын рознага ўзросту на святочны вернісаж “Для Вас, нашы матулі!”. Пад лірычную мелодыю чыталіся вершы аб маці, жанчыне. Гучалі цікавыя байкі на беларускай і польскай мовах, затым праводзіліся  конкурсы. Прысутныя дзяліліся ўспамінамі аб сваёй маладосці. Была аформлена кніжная выстава “Ты адна такая, любімая, родная!”

       Цікавую акцыю “Дзень жанчын у бібліятэцы” арганізавала Канвелішская СБ. На мерапрыемстве гучалі вершы, песні, прайшлі забаўляльныя конкурсы, бібліятэкар віншавала жанчын паштоўкамі зробленымі рукамі іх дзяцей.
       Літаратурна-музычную кампазіцыю “Дазволь жынчына, у ногі пакланіцца” і “Усмешкай мамінай сагрэты” ладзілі бібліятэкары Доцішскай і Тракельскай СБ.
       Вершаваную старонку “Усе вершы Вам, матулі!” арганізавала  Бастунская ІСБ.
       Літаратурна-музычная кампазіцыя “Мама, сонца і вясна” адбылася ў Больцішская ІСБ.
       Ранішнік “Зазірніце ў маміны вочы”  ладзіла Пагародзенскай СБ.
       Беняконская СБ-МЭ з 3 па 7 сакавіка арганізавала акцыю “Мамін дзень у бібліятэцы”.
       Святочны вернісаж “Для вас, нашы матулі!” прайшоў у Доцішскай СБ.
       Фотавыставу “Мама, усміхніся” і гадзіну паэзіі “Дарагі мой чалавек” арганізавала бібліятэкар Місявіцкай СБ.
       Этнаграфічную гадзіну “Матулін рушнік” ладзіла Паляцкішская ІСБ.
       “Усе вершы вам, матулі!” прысвяцілі матулям удзельнікі вершаванай старонкі ў Бастунскай ІСБ.

УДАСКАНАЛЬВАЕМ ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

      19 сакавіка адбыўся раённы семінар бібліятэчных работнікаў на тэму “Бібліятэкі ХХІ стагодзя: мадэлі ўзаемадзеяння, сэрвіс, інфармацыйныя рэсурсы”. Разглядаліся наступныя пытанні: “Інавацыйныя формы і метады эфектыўнага ўзаемадзеяння публічнай бібліятэкі і сучаснага карыстальніка”, “Выкарыстанне інтэрнэт-тэхналогіі ў дзейнасці публічнай бібліятэкі як адзін са сродкаў павышэння эфектыўнасці функцыянавання ўстановы”.
      20 лютага адбылася школа сельскага бібліятэкара “Электронны каталог – галоўны інфармацыйны прадукт бібліятэкі”.
      12 лютага адбыўся практыкум “Арганізацыя выставачнай работы ў бібліятэках”.