ДЗЕНЬ ПАЖЫЛОГА ЧАЛАВЕКА

   1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей.Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, абдбыліся ў бібліятэках і сабралі не толькі людзей сталага ўзросту, але і дзяцей, і моладзь.
  У філіяле  “Радунская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў вечар-сустрэча  “Стукаюцца ў сэрца пражытыя гады”. Для прысутных былі праведзены конкурсы, у якіх удзельнічалі, як людзі сталага ўзросту, так і моладзь. Пасля мерапрыемства, бібліятэкары наведалі сваіх самых пажылых чытачоў на даму, павіншавалі са святам і  ўручылі кветкі.
    Філіял “Беняконская СБ - МЭ”  правёў сумесна з Беняконскім ДК  святочны вечар “Праздник почетного возраста” з удзелам аматарскага аб’яднання “Святліца”.       
    Бібліятэкар  філіяла "Тракельская сельская бібліятэка" сумесна з КСУП "Тракельскі" арганізавала  акцыя-віншаванне "Сагрэем сэрцы добрым словам", пад час якой наведалі людзей сталага ўзросту,  віншавалі вершамі, добрымі словамі, кветкамі і падарункамі.
     Да Дня пажылога чалавека ў філіяле "Начская сельская бібліятэк" праведзена акцыя «Ручаёк міласэрнасці», у ходзе якой юныя чытачы наведалі на даму самых старэйшых чытачоў бібліятэкі, уручылі віншавальныя паштоўкі і кветкі.

 ДЗЕНЬ МАЦІ

    Букет кветак для мамы - гэты прыемны дадатак да падарунку,  акцыя-віншаванне “Букет каханай маме”, якая прайшла ў філіяле “Пагародзенская сельская бібліятэка” спрыяла гэтаму. Жанчыны пачулі ў гэты дзень шмат светлых, добрых, шчырых і душэўных слоў.
    У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” прайшла вечарына “Нежный ангел по имени Мама”. На свята былі запрошаны вучні 1-га класа разам са сваімі матулямі. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў розных конкурсах, падарылі мамам намаляваныя партрэты і падарункі. Сярод паўсядзённых клопатаў і праблем вясковага жыцця, не так проста знайсці час для сябе, таму гэты дзень стаў маленькім цудам для прысутных жанчын.
     Воранаўская дзіцячая бібліятэка арганізавала для сваіх самых актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў і чытачоў вечар паэзіі «Цяпло матулінага сэрца». Сямікласнікі Воранаўскай сярэдняй школы з класным кіраўніком Галінай Брейво рыхтаваліся да гэтай сустрэчы — вывучылі душэўныя вершы аб сваіх самых любімых і дэкламавалі іх. Падарункі для сваіх мам ад раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» атрымалі дзеці з шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Ад імя старшыні РГА "Беларускі дзіцячы фонд" Таццяны Рыгораўны Сушынскай, бібліятэкары ўручылі іх пяці навучэнцам. Не засталіся без заахвочвальных прызоў фонду ўсе ўдзельнікі сустрэчы. Віншаванні і падарунак прымала і пяцікласніца Сняжана Лукашун, якая перамагла ў літаратурным конкурсе «Залатая восень».
    Філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правёў візіт пашаны “Са святам, дарагія матулі!”. Падчас візіта віншавалі мнагадзетныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, апякунскую сям’ю. Гучалі пранікнёныя вершы, цёплыя словы ў адрас кожнай матулі.

 ПРАВАВОЕ ВЫХАВАННЕ

     Філіял  “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў прававы трэнінг “Дзяржава і падлетак”. Вучні 2-4 класаў пазнаёміліся з галоўным законам Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыяй, Усеагульнай Дэкларацыяй правоў чалавека, Канвенцыяй правоў дзіцяці. Вучні прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні правоў і абавязкаў на вуліцы, у школе, у сям’і. Была праведзена прававая гульня па старонках казак у якіх вынаходзілі правапарушэнні правоў дзіцяці.
   З мэтай выхавання прававой культуры падрастаючага пакалення ў філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” быў праведзены прававы трэнінг "Падлетак у прававым асяроддзі".Вучні пазнаёміліся з асноўнымі паняцямі адміністрацыйнага і крымінальнага права, атрымалі веды аб спосабах абароны сваіх правоў, з артыкуламі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Была даведзена інфармацыя аб ПЦПІ, якія працуюцьу бібліятэках раёна, дзе можна знайсці адказы на хвалюючыя пытанні прававой тэматыкі.
     Прававую гульню "Ці ведаеш ты закон?" правяла філіял "Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка" з вучнямі 6-7 класаў. Уступнае слова сказала бібліятэкар. Дзеці абыгралі сітуацыі, якія ім прапанавалі, адказвалі на пытанні віктарыны , пазнаёміліся з кніжнай выставай “Твае правы і абавязкі” і з дзіцячым прававым сайтам.
     Гадзіна прававых ведаў "Твае правы, падлетак" была праведзена ў філіяле "Місявіцкая сельская бібліятэка". Бібліятэкар імкнулася пашырыць веды падлеткаў пра іх правы і навучыць карыстацца імі правільна ў любой сітуацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

 КРАЯЗНАЎСТВА

    Бібліятэкар філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла з вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту краязнаўчае падарожжа  “Сцежкамі роднага краю”.  На мерапрыемства была запрошана настаўніца гісторыі,  Юзвік Таццяна Станіславаўна, якая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вёскі Бастуны. Да ўвагі дзяцей была паказана прэзентацыя “Па знаёмых сцежках у вёску родную іду”. У заключэнні ўсе падарожнікі зышліся на думцы, што гісторыя і хараство роднага краю найбольш  кранае нашу душу.

 ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

       У  Воранаўскай раённай бібліятэкі прайшла прафілактычная гутарка «Я пагарджаю цыгарэту». Мерапрыемства прайшло для вучняў старэйшага ўзросту.   Прысутныя даведаліся аб тым, што ў цяперашні час курэнне тытуню з'яўляецца самай распаўсюджанай з усіх шкодных звычак насельніцтва, што які паліць чалавек прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным. Вялі размовы, як не патрапіць у закладнікі "д'ябальскай расліны", аб праблемах са здароўем, звязаных з курэннем, як перасцерагчы юнацтва ад згубных звычак, наладзіць на здаровы лад жыцця. Для навучэнцаў была прапанавана анкета: «Шкодныя звычкі і іх уплыў на здароўе».
      Гадзіна адкрытай размовы "СНІД: крок да бездны" прайшла ў філіяле "Тракельская сельская бібліятэка". Адбылася змястоўная гутарка са старшакласнікамі пра ўплыў шкодных звычак на малады арганізм, пра шляхі папярэджання захворвання. Да мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава “Здаровы лад жыцця”
      Воранаўская раённая бібліятэка запрасіла школьнікаў на лекцыю – гутарку "Жыццё для таго, каб жыць", прысвечаную Сусветнаму Дню барацьбы са Снідам. Бібліятэкар прывяла агульныя звесткі аб хваробы стагоддзя, засяродзіла ўвагу на статыстыцы захворвання. Памочнік урача – эпідэміёлаг дзяржаўнай установы «Воранаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі» Высоцкая Ганна Юльянаўна расказала аб шляхах перадачы ВІЧ\СНІД, аб метадах засцярогі ад страшнай хваробы. Правяла невялікае апытанне, раздала памяткі «Як засцерагчыся ад ВІЧ/СНІД». Бібліятэкар зрабіла адкрыты прагляд літаратуры «СНІД не выбірае, выбіраеш ты»
      Урок-роздум "Тэст на жыццё" на складаную тэму быў праведзены ў філіяле "Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” з вучнямі  5-6 класаў. З дзецьмі вяла гутарку бібліятэкар, якая засяродзіла ўвагу прысутных на тым, якое ўздзеянне аказвае СНІД на імунную сістэму чалавека, як уберагчыся ад ВІЧ-інфекцыі. Вучні разглядалі розныя пуці заражэння ВІЧ-інфекцыі, адказвалі на пытанні віктарыны “Што я ведаю пра СНІД”. Да ўвагі прысутнічых была паказана медыяпрэзентацыя “ ВИЧ-инфекция/СПИД” і аформлена кніжная выстава “СНІД:час задумацца”.
    У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”  да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам прайшоў агляд  кніжнай выставы “Усім светам супраць СНІДу”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 класа з класным кіраўніком Ганнай Дзмітрыеўнай Данілецкай.  Вучні ўважліва слухалі статыстычную інфармацыю, прымалі актыўны ўдзел у ходзе агляда, атрымалі шмат карыснай  і пазнавальнай інфармацыі аб прафілактыцы ВІЧ- інфекцыі, пра спосабы перадачы хваробы і пра  тое, як можна пазбегнуць зараджэння. 
     Вусны часопіс "СНІД:ведаць каб змагацца" адбыўся ў філіяле"Канвелішская сельская бібліятэка" .Удзельнікі яго – вучні старэйшых класаў. Агучваліся лічбы і факты, прыводзіліся прыклады з жыцця хворых на СНІД, выказваліся асабістыя думкі і ацэнкі. Прынялі ўдзел у віктарыне, цікавіліся матэрыяламі кніжнай выставы на тэму.
    Тэматычную праграму для моладзі "Тваё жыццё-выбірай!" прапанавала "Місявіцкая сельская бібліятэка". Маладыя людзі паказалі добрыя веды пра хваробу і праблемы, звязаныя з захворваннем на СНІД. Бібліятэкар аформіла кніжную выставу “Не згінь ад невуцтва” і зрабіла бібліяграфічны агляд “Зберагчы сябе для жыцця”.

    "Мы вами гордимся - вы сильные люди" (да дня інвалідаў)

      З нагоды Міжнароднага дня інвалідаў супрацоўнікі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” правялі акцыю  “Падарыць гадзіну шчасця”.
       У гэты дзень бібліятэкары разам з самымі актыўнымі чытачамі наведвалі дамы дзе пражываюць інваліды.
      Філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правёў акцыю-віншаванне  “Калі лёс іншых хвалюе нас” да Дня інвалідаў у пансіянаце кругласутачнага прыбывання сталых людзей і інвалідаў вёскі Бастуны.

 ТАЛЕНТЫ ЛІТАРАТУРНАГА СЛОВА

    Да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Юркі Голуба  філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў літаратурна-музычную вечарыну “Талент чыстага сумлення”. Мерапрыемства наведалі вучні 4-5 класаў. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з жыццёвым і творчым лёсам паэта, прапанавалі прачытаць у голас вершы Ю.Голуба, таксама слухалі вершы паэта запісаныя на відэаролік.
    Да 130-годдзя дзіцячага казачніка і паэта С.Маршака ў філіяле “Радунская гарпасялковая  бібліятэка” прайшоў ранішнік «Падарожжа па краіне Маршака».У ходзе мерапрыемства бібліятэкар  пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй паэта — распавяла аб дзіцячых гадах Самуіла, які, стаўшы старэй, паказаў, як вершамі можна распавядаць займальныя і павучальныя гісторыі і казкі; аб тым, як ён стаў пісаць для дзяцей, дзе ён вучыўся і працаваў. Маленькія чытачы адгадвалі загадкі па творах паэта, самі ўспомнілі і прачыталі ўслых яго яркія, запамінальныя вершы. У заключэнне мерапрыемства дзеці прагледзелі мультфільмы «Дзе абедаў верабей» і «Упершыню на арэне» паводле вершаў паэта. І з задавальненнем слухалі гучнае чытанне казкі «Вусаты - паласаты». Юныя наведвальнікі бібліятэкі зацікавіліся таксама яркімі вокладкамі кніг С. Маршака, прадстаўленымі на кніжнай выставе, аформленай да юбілею дзіцячага пісьменніка. Мерапрыемства прайшло займальна і цікава, дзеці засталіся давольнымі.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                              Філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правёў вершаваную эстафету “Чые мы вершы ведаем з дзяцінства”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння С. Маршака.  Маленькія чытачы бібліятэкі чыталі любімыя  вершы,  прымалі ўдзел у віктарыне і гульнях.
     2017 год у нашай краіне праходзіў пад знакам 135-гадовага юбілеяў вялікіх песняроў беларускага народа,  класікаў  нацыянальнай  літаратуры -  Янкі Купалы і Якуба Коласа.  Гэта паэты, творчасць якіх мае сусветнае значэнне.  Янка Купала і Якуб Колас – вялікія нацыянальныя паэты Беларусі, выразнікі душ і спадзяванняў народа,  яго духоўнай культуры,  маральнай чысціні і высакароднасці, адданыя і шчырыя патрыёты.Бібліятэкары  “Воранаўская раённая бібліятэка” запрасіла чытачоў на Купала-Коласаўскія чытанні “Мелодыя іх вершаў”  прысвечаныя  135-годдзю з дня іх нараджэння.  Вядучыя мерапрыемства  бліжэй пазнаёмілі  аўдыторыю з жыццём і творчасцю вялікіх песняроў. Вучні 9 «Б» класа Воранаўскай школы чыталі творы паэтаў, удзельнічалі ў віктарыне па творчасці пісьменнікаў. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі чытачам  кнігі з літаратурнай выставы  “І не знікаць паэтам вечна – у вечнай славе жывучы”. 
       Філіял "Пагародзенская сельская бібліятэка"  правяла  гадзіну далучэння да творчасці “ Па сцяжынках творчай спадчыны” (да 135 - годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа). Вучні больш падрабязна даведаліся пра аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральніка беларускай літаратурнай мовы Якуба Коласа. Шматграннасць таленту пісьменніка выявілася як у паэзіі, так і ў прозе.Ён прайшоў вялікі жыццёвы і творчы шлях да Народнага паэта Беларусі. Гучалі вершаваныя творы песняра, урыўкі з паэмы “Новая зямля”, а таксама вершы Э.Валасевіча , С.Грахоўскага , прысвечаныя Я.Коласу.
      Юбілейнае свята  “Летапісец свайго народа”  да  135-годдзя з дня нараджэння  Якуба Коласа прайшло ў  філіяле "Доцішская сельская бібліятэка". На мерапрыемстве прысутнічалі  вучні 5  класа. Гаворка ішла пра жыццёвы  і творчы шлях Я.Коласа, “уладальніц яго душы”- Марыю Каменскую, Аляксандру Зотаву і Аляксандру Кетлер, пра творы, прысвечаныя паэту.  Прагучаў верш Сяргея Грахоўскага “Песня будзе жыць”, прысвечаны памяці народнага паэта. Прысутныя прынялі ўдзел у  віктарыне. 
     Бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Бастунскі ЦК і Д” правёў коласаўскія чытанні “Вялікі пясняр Беларусі”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа ў пансіянаце кругласутачнага прыбывання сталых людзей і інвалідаў вёскі Бастуны.
    У філіяле  “Больцініцкая сельская бібліятэка” прайшлі Коласаўскія чытанні пад назвай “Летапісец свайго народа”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.  Вядучыя  Д.Маліноўская і П.Шчыгла расказалі аб жыцці і творчасці Я. Купалы, чыталі яго вершы, таксама  правялі агляд  літаратуры.
      Філіял "Місявіцкая сельская бібліятэка"  правяла  конкурс  юных чытачоў пад назвай "Вершы, што кранаюць  сэрца". Удзельнікамі конкурса былі школьнікі пачатковых класаў, якія чыталі вершы Якуба Коласа. Таксама ў бібліятэцы аформлена выстава   "Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці"
      У  філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшоў парад вершаў беларускага песняра  Якуба Коласа пад назвай  “Якуб Колас - дзецям”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым лёсам паэта, чыталі вершы і апавяданні пра восень, прагледзілі прэзентацыю прысвечаную паэту, азнаёміліся з кніжнай выставай.