ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі  і правядзення

раённага конкурсу сярод публічных бібліятэк

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

“Мой утульны чысты дворык” (па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі).

 Мэты Конкурсу

         Раённы конкурс “Мой утульны чысты дворык” (далей - Конкурс) праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню добраўпарадкаванасці, камфортнасці, эстэтычнага і экалагічнага стану тэрыторый, прылеглых да бібліятэк.
      Конкурс мае сацыякультурны і грамадскі характар, у ім могуць прыняць удзел не толькі бібліятэчныя спецыялісты, але і чытачы, сябры бібліятэк, сацыяльныя партнёры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, бізнесу і т. д.

 Арганізатары конкурсу  

         Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца  сектар культуры Воранаўскага райвыканкама і  ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

 Тэрмін правядзення і ўдзельнікі Конкурсу

          Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 31 кастрычніка 2020 года.
          Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца публічныя бібліятэкі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

 Умовы Конкурсу

          Конкурс праводзіцца па намінацыях:

“Лепшы бібліятэчны дворык”;

“Лепшы бібліятэчны кветнік / клумба”;

“Лепшы праект па афармленні тэрыторыі ў сувязі з сезоннымі асаблівасцямі арганізацыі летняга чытання”;

“Лепшы вопыт карпаратыўнага ўзаемадзеяння” (карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк з органамі ўлады, сябрамі бібліятэк, чытачамі)”.

 Крытэрыі ацэнкі работы бібліятэкі:

  • конкурсная праца, якая адлюстроўвае намінацыю і тэму конкурсу;
  • дадатковыя матэрыялы: відэа -, аўдыё-ролікі, фота, друкаваная прадукцыя, публікацыі ў мясцовых СМІ і іншае, якія раскрываюць тэму конкурсу;
  • паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладу, крэатыўны падыход, інавацыйны характар, кампазіцыйная цэласнасць і мастацкая выразнасць працы, удзел у добраўпарадкаванні бібліятэчных аматарскіх аб'яднанняў, адлюстраванне асноўнай тэмы конкурсу.

       На разгляд журы падаюцца:

  • копіі публікацый у сродках масавай інфармацыі, водгукаў карыстальнікаў і г.д.;
  • дадатковыя матэрыялы (альбомы, фотаздымкі, аўдыя- і відэазапісы, творчыя працы).

 Падвядзенне вынікаў ўзнагароджванне пераможцаў

              Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” да 30 кастрычніка 2020 года.
        Вынікі Конкурсу падводзяцца не пазней за 30 лістапада 2020 года на пасяджэнні журы (дадатак 1) і афармляюцца пратаколам. Выпіска з пратакола размяшчаецца на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (http://voronovocbs.by).
         Па кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца (першае месца). Журы мае права  прысудзіць два дыпломы ў адной намінацыі (пры адсутнасці пераможца ў  іншай).
         Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі сектара культуры Воранаўскага  райвыканкама і прызамі.

 Фінансаванне Конкурсу

        Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў (набыццё прызоў, дыпломаў і фотарамак для афармлення дыпломаў).

 СКЛАД

журы раённага конкурсу

сярод публічных бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

“Мой утульны чысты дворык” (па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі)

         Гагарын Г.М. – загадчык сектарам культуры Воранаўскага райвыканкама.

         Камінская Н.В. – намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

         Юрго В.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” .

   Члены журы:

        Барбаровіч А.М. – галоўны спецыяліст сектара культуры  Воранаўскага райвыканкама.

        Васюкевіч З.Г.- бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

        Гайдзіс Л.П. - загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

        Кузьміцкая В.Ч., - загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

        Фурман Л.І. – метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.