ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык сектара культуры
Воранаўскага райвыканкама

              Г.М.Гагарын

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага конкурсу сярод

бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” на лепшае

краязнаўчае выданне аб выдатнай асобе сучаснасці свайго краю

“Нам ёсць кім ганарыцца”

 1.Агульнае палажэнне

1.1.Раённы конкурс “Нам ёсць кім ганарыцца” сярод бібліятэк сеткі на лепшае краязнаўчае выданне аб выдатнай асобе сучаснасці свайго краю праводзіцца па ініцыятыве  ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” у адпаведнасці з рашэннем Савета пры дырэктару ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

1.2.Дадзенае палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, асновы арганізацыі і правядзення конкурсу “Нам ёсць кім ганарыцца”(далей- конкурс) на лепшае краязнаўчае выданне аб выдатнай асобе сучаснасці свайго краю. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

 2.Мэты і задачы конкурсу

2.1.Збор і абагульненне краязнаўчых матэрыялаў аб выдатных людзях сучаснасці (настаўніках, перадавіках вытворчасці, людзях творчых прафесій, бібліятэкарах, кіраўніках і спецыялістах гаспадарак, народных умельцах, самадзейных паэтах, пісьменніках, мастаках, спеваках, шматдзетных маці і г.д) Воранаўскага раёна.

2.2.Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці бібліятэкараў.

2.3.Удасканаленне краязнаўчай і пошукавай работы сельскіх бібліятэк Бабруйскага раёна.

2.4.Актывізацыя выкарыстоўвання інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк.

 3.Умовы правядзення конкурсу

3.1.У конкурсе прымаюць удзел сельскія бібліятэкі і бібліятэкі аграгарадкоў.

3.2.Конкурсныя матэрыялы (краязнаўчае выданне і электронны варыянт, сцэнарый сустрэчы, вечара ўспамінаў, гадзіны-знаёмства, прэзентацыі ці іншага масавага мерапрыемства з выкарыстоўваннем сабраных матэрыялаў) прадстаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 01.12 2021 года.

 4.Крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў

4.1.Паўната і паслядоўнасць аповеду аб выбранай асобе.

4.2.Выкарыстанне фотаздымкаў, ксеракопій дакументаў, лістоў, успамінаў і г.д.

4.3.Мастацкае, арыгінальнае афармленне работы з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі.

4.4.Арыгінальная ідэя падачы матэрыялу (гутарка-знаёмства, рэпартаж, інтэрв’ю, хроніка жыцця і інш.)

4.5.Наяўнасць сцэнарыя масавага мерапрыемства з выкарыстаннем сабранага матэрыялу.

4.6.Наяўнасць бібліяграфічных спісаў літаратуры, публікацый аб герою выдання.

 5.Падвядзенне вынікаў  конкурсу і ўзнагарода пераможцаў

5.1.Для забеспячэння правядзення конкурсу фарміруецца журы.

5.2.Вынікі конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы да 31.12. 2021 года.

5.3.Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені. Журы могуць быць устаноўлены заахвочвальныя ўзнагароды па асобных намінацыях.

5.4.Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, яго выніках будзе размешчана на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

 СКЛАД ЖУРЫ

раённага конкурсу сярод

бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” на лепшае

краязнаўчае выданне аб выдатнай асобе сучаснасці свайго краю

“Нам ёсць кім ганарыцца”

1

Гагарын Г.М.

Загадчык сектара культуры

 Воранаўскага райвыканкама,

старшыня журы

2

Камінская Н.В.

Дырэктар ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”,

сакратар журы

 Члены журы:

1

Вазбановіч Т.З.

Намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

2

Фурман Л.І.

Метадыст I катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу

3

Васюкевіч З.Г.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

4

Барбаровіч А.М.

Галоўны спецыяліст сектара культуры Воранаўскага райвыканкама