Дзяржаўная ўстанова культуры

“Воранаўская раённая бібліятэка”

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

 

 

 МЭТАВАЯ ПРАГРАМА

 

 “СЯМ’Я І КНІГА - ЧЫТАЕМ РАЗАМ”

праграма па фарміраванню і ўмацаванню

традыцый сямейнага чытання

на 2021 - 2025гг.

 Абгрунтаванне Праграмы

        У наш час інтарэс да праблем сям’і пастаянна расце. І гэта заканамерна, бо менавіта ў сям’і падрастае і выхоўваецца пакаленне, якому належыць заўтрашні дзень, ад якога залежыць дабрабыт і працвітанне ўсяго грамадства.
        Сям’я… . Яна стаіць не толькі ля вытокаў чалавечага жыцця. У сям’і закладваецца “падмурак” чалавечай асобы, паняцці дабра і зла, прыгажосці і любові да ўсяго жывога, адносіны да Радзімы, да працы.   
        Бібліятэкі раёна паспяхова выконваюць задачу па арганізацыі сямейнага адпачынку, забяспечваюць бацькоў аператыўнай інфармацыяй па пытаннях выхавання дзяцей, раскрыцця іх здольнасцей.

 Галоўная мэта Праграмы

        Адраджэнне традыцый сямейнага чытання, далучэнне дзяцей і бацькоў да сумеснага чытання, развіццё творчых здольнасцей, арганізацыя вольнага часу, фарміраванне захаплення да чытання, як прынцыповай жыццёвай пазіцыі, фарміраванне паняцця пра чалавечыя каштоўнасці для ўмацавання сучаснай сям’і выхавання дастойнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 Задачы Праграмы 

  • Вывучэнне інфармацыйных запатрабаванняў чытачоў па пытаннях сямейнага чытання.
  • Каардынацыя дзейнасці з школамі, установамі дадатковай адукацыі,  дзіцячымі садамі.
  • Выкарыстанне ўсіх актыўных бібліятэчна-бібліяграфічных форм і метадаў работы ў арганізацыі сямейнага адпачынку.
  • Вывучэнне і ўкараненне перадавога бібліятэчнага вопыту работы, развіццё і інтэнсіфікацыя сістэмы прафесіянальных камунікацый для абмену  ідэямі і вопытам па пытаннях сямейнага чытання.
  • Выхоўваць у дзяцей i бацькоў любоў да сям'i, сваiх блiзкiх, патрыятычныя пачуццi.

 Тэрмін рэалізацыі Праграмы

        2021-2025гг.

        Праграма ўяўляе адзін з пастаянных напрамкаў работы бібліятэк раёна і з’яўляецца комплекснай, прыярытэтнай і доўгатэрміновай.

        Каардынацыю работы па рэалізацыі і Праграмы ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

        Выканаўцамі Праграмы з’яўляюцца філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”.

 Мэтавая аўдыторыя

Дзеці: дашкольнікі, школьнікі, падлеткі;

Юнацтва: студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навучэнцы старэйшых класаў;

Моладзь:

Дарослая аўдыторыя: карыстальнікі бібліятэк, бібліятэкары, прафесіяналы і спецыялісты ў галіне сямейнага выхавання.

 Чакаем вынікі рэалізацыі Праграмы:

        Бібліятэка павінна стаць не толькі захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцей, але і цэнтрам сямейнага выхавання. Узмацніць ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, установамі і арганізацыямі рознай ведамаснай прыналежнасці ў вырашэнні пытанняў сямейнага выхавання. Актывізаваць дзейнасць ў бібліятэчных установах раёна па папулярызацыі літаратуры і распаўсюджванні ведаў сямейнай накіраванасці, укараненне новых сучасных форм бібліятэчнай работы з карыстальнікамі.

 Змест Праграмы

Формы і метады рэалізацыі Праграмы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

1.Навукова-даследчая дзейнасць

 1.1.Правядзенне даследаванняў з мэтай выяўлення кола чытачоў, якім патрэбна інфармацыя па сямейнаму выхаванню. Вывучэнне іх запытаў і інтарэсаў.

2021-2025

Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

1.2.Выяўленне і распаўсюджванне сярод філіялаў станоўчага вопыту і перадавых методык работы па сямейнаму выхаванню насельніцтва.

2021-2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

1.3.Выяўленне крыніц інфармацыі сямейнага зместу ў фондах бібліятэк з мэтай вывучэння яго адпаведнасці запытам і патрэбам чытачоў.

2021-2025

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

2.Фарміраванне фонду па профілю Праграмы

 2.1.Выяўленне і набыццё выданняў па сямейнаму выхававнню.

2021-2025

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду

2.2.Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні сямейнага зместу.

2021-2025

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду

2.3.Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы.

2021-2025

Філіял  “Радунская гарпасялковая бібліятэка”,аддзел абслугоўвання і інфармацыі

2.4.Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур, дайджэстаў на аснове публікацый перыядычнага друку і іншых матэрыялаў з фондаў бібліятэк.

2021-2025

Філіял  “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

3.Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне Праграмы

3.1. Максімальнае папаўненне новымі матэрыяламі па тэматыцы Праграмы раздзелаў сістэматычнай картатэкі артыулаў, краязнаўчай картатэкі, электроннай праграмы “Аналітыка”.

2021-2025

Воранаўская раённая бібліятэка, філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.2.Выкананне даведак па сямейнаму выхаванню.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

3.3.Адлюстроўваць дзейнасць бібліятэк па выкананню Праграмы на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

2021-2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

3.4.Асвятленне работы бібліятэк у рамках Праграмы на старонках пероыядычнага друку.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

3.5.Стварыць інфармацыйна-сямейны банк дадзеных (паказальнікі, спісы, інфармацыйныя дайджэсты, памяткі, буклеты і інш.)

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

3.6.Падрыхтаваць і выдаць рэкамендацыйныя спісы літаратуры, буклеты, памяткі:

“Кніга і сям’я”,

“Дарослым аб дзецях”

2021-2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 Ажыццяўленне індывідуальнага інфармавання карыстальнікаў бібліятэчных устаноў.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

  Правядзенне Дзён інфармацыі, Дзён спецыяліста, выстаў-парад па сямейнай праблематыцы для розных катэгорый карыстальнікаў.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і нфармацыі

   Стварыць і арганізаваць работу сямейнага інфармацыйнага цэнтра.

2021

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

4.Метадычнае забеспячэнне Праграмы

 4.1.Правесці раённыя семінары, школы прафесійнага майстэрства, майстар-класы.

2021-2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

4.2.Выдаць зборнік метадычных распрацовак у дапамогу бібліятэкам па сямейным выхаванні.

2021-2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

  • Распрацаваць міні-праекты:

“Сям’я і кніга – чытаем разам”,

“Час чытаць сям’ёй – гэта лепшы час”.

 

 

2021

2022

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу,  філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацы

  Падвядзенне вынікаў работы па Праграме на круглым стале.

2025

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

5.Інфармацыйна-масавая работа па Праграме

Аформіць цыкл кніжна-ілюстрацыйных выстаў:

“Кнігі, якія яднаюць сям’ю”,

“Чытаем усёй сям’ёй”,

“Для цудоўных мам”,

“Сямейнаму чытанню – наша павага”.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Арганізацыя сямейных сустрэч, дзён сямейнага адпачынку:

“Па літаратурнаму мору ўсёй сям’ёй”

“Час чытаць сям’ёй – гэта лепшы час”,

“Шчаслівае дзяцінства”

“Душа на месте, если семья вместе”,

“Усёй сям’ёй у бібліятэку”,

"Полистаем семейный альбом"

“Читаем друг другу, читаем по кругу”

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і инфармацы

Конкурсна-забаўляльныя, гульнёвыя праграмы:

“Чытаючая сям’я”,

“Скрыпбукінг, альбо сямейны альбом сваімі рукамі”,

“Пад дахам дома твайго”,

“Вашы дзеці – нашы таленты”.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і нфармацыі

Сямейныя святы, вечарыны, літаратурна-музычныя вечары, бенефісы:

"Куфэрак сямейных традыцый"

“Зазірніце ў сямейны альбом”,

“Я маме прызнаюся ў каханні”,

“Сямейнае чытанне-дыялог пакаленяў”

“Семейный портрет на фоне библиотеки”

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Урокі здароўя:

“Быць здаровым-здорава!”,

“Твае арыенціры – прыгажосць і здароўе”,

"Мудрасць здаровага ладу жыцця"

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Прававыя трэнінгі:

“Поступок.Проступок.Правонарушение”

“Закон пра мяне и мне аб законе”,

“Ведаць закон, адказваць перад законам”,

“Ці можна быць свабодным ад адказнасці”.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Гутаркі:

“Праблемы дзіцячага алкагалізму”,

“Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця”,

“Наркотыкі – сучасная глабальная пагроза”,

“Вучымся жыць па закону”.

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Акцыі:

“Дзень чытаючай сям’і”,

“Дзень жанчын у бібліятэцы”,

“Усёй сям’ёй у бібліятэку”,
"Сямейнае чытанне".

2021-2025

Філіял “Радунская гарпасялковая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі


Складальнік Праграмы

метадыст 1 кат. аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Л.І.Фурман